СЭНДЭ́РА ЛУМІНО́СА (Zendero Luminoso — ісп. «светлы шлях»), Перуанская камуністычная партыя светлага шляху Марыятэгі,

экстрэмісцкая леварадыкальная арг-цыя ў Перу. Створана ў 1980 групай перуанскіх камуністаў — прыхільнікаў мааізму. Атрымаўшы падтрымку найбяднейшых пластоў насельніцтва, С.л. разгарнула супраць урада Перу партыз. вайну, ахвярамі якой у 1980—90-я г. сталі каля 30 тыс. чал. Нягледзячы на сур’ёзныя страты, якія С.л. панесла ў пач. 1990-х г., яна кантралюе значныя тэрыторыі на У і ў Цэнтр. раёнах Перу з пераважна індзейскім насельніцтвам.

т. 15, с. 328

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)